close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ

  • Публічная і культурная дыпламатыя – гэта візітная картка Польшчы ў свеце. Дзякуючы ёй мы расказваем міжнароднай супольнасці пра нашу культуру, традыцыі, гісторыю, каштоўнасці. Гэтая сфера дыпламатыі з’яўляецца таксама крыніцай інфармацыі пра дасягненні польскага працэсу трансфармацыі, распачатага ў 1989 годзе, дасягненні ў галіне навукі, выгаду ад інтэграцыі Польшчы з міжнароднымі структурамі.

     

    Дзякуючы рэалізацыі задач публічнай і культурнай дыпламатыі на Беларусі ў нас ёсць унікальная магчымасць штодзень прадстаўляць беларускай аўдыторыі найбольш важную, актуальную і дакладную інфармацыю пра Польшчу. Наша блізкае суседства, падобныя традыцыі абумовілі той факт, што польская прапанова ў гэтай сферы становіцца вельмі прыцягальнай і запатрабаванай.

     

    З мэтай забеспячэння высокага ўзроўню супрацоўніцтва ў галіне культуры і навукі польская дыпмісія падтрымлівае пастаянны кантакт з шырокім колам прадстаўнікоў мастацтва, літаратуры, музыкі, тэатра і акадэмічнага асяроддзя. Акрамя таго, пасольства Польшчы на Беларусі падтрымлівае  папулярызацыю польскай мовы, польскай вышэйшай адукацыі ў беларускім грамадстве, а таксама кантакты паміж польскімі і беларускімі гісторыкамі, супрацоўнікамі архіваў і музеяў.

     

    Найбольш значнымі праектамі польскай дыпмісіі застаюцца: Прэмія імя Ежы Гедройца за лепшы літаратурны твор на беларускай мове, Месяц польскай літаратуры ў Мінску і Агульнабеларускі дыктант па польскай мове. 

     

    Заахвочваем да прагляду актуальнай інфармацыі, якая змяшчаецца на сайтах пасольства: Падзеі 2014 года.

     

    За рэалізацыю праектаў публічнай і культурнай дыпламатыі ў Пасольстве Польшчы на Беларусі адказвае Другі сакратар Эльжбета Інеўска , e-mail: elzbieta.iniewska@msz.gov.pl

    Print Print Share: