close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • ДВУХБАКОВЫЯ АДНОСІНЫ

  • Блізкае суседства, агульная гісторыя і падобныя традыцыі абумоўліваюць той факт, што Беларусь застаецца важным партнёрам Польшчы. Аснова гэтага – штодзённае эканамічнае супрацоўніцтва, узаемная зацікаўленасць падзеямі ў галіне культуры і сацыяльныя адносіны.

     

     

    Польшча прызнала незалежнасць Беларусі ўжо 27 снежня 1991 года. Цырымонія ўстанаўлення дыпламатычных адносін адбылася 2 сакавіка 1992 года (падчас візіту ў Польшчу міністра замежных спраў Беларусі Пятра Краўчанкі), а Дагавор аб добрасуседстве і прыязным супрацоўніцтве быў падпісаны праз тры месяцы. Подпісы пад дакументам 23 чэрвеня ў Варшаве паставілі прэзідэнт Польшчы Лех Валенса і старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

     

     

    Польшча і Беларусь паступова развіваюць двухбаковы дыялог, што пацвярджаюць білатэральныя сустрэчы на розных узроўнях (цэнтральным і рэгіянальным), палітычныя кансультацыі, сумесныя эканамічныя форумы, удзел прадстаўнікоў польскай і беларускай адміністрацыі ў падзеях палітычнага, эканамічнага і культурнага характару на тэрыторыі Польшчы і Беларусі.

     

    Заахвочваем сачыць за актуальнай інфармацыяй на тэму польска-беларускага двухбаковага супрацоўніцтва.

    Print Print Share: