close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • АДДЗЕЛ САДЗЕЙНІЧАННЯ ГАНДЛЮ І ІНВЕСТЫЦЫЯМ

  • 21 студзеня 2014

    Рэкамендуем пазнаёміцца з інфармацыяй, якая змешчана на партале АСГІ, асабліва прадпрымальнікам, якія толькі пачынаюць весці бізнес на Беларусі.

     

    Кантактныя дадзеныя:

     

    Пётр Масайла, в.а.кіраўніка Аддзела садзейнічання гандлю і інвестыцыям

     

    Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь

    Аддзел садзейнічання гандлю і інвестыцыям

    вул. Валадарскага, 6, 220030 г. Мінск, РБ

    Тэл.: (+375 17) 2004264, 2002772, Факс: 2004974.
    e-mail: minsk@trade.gov.pl

    Час працы: пн.-пт 8:30 – 16:30 (мясцовага часу)

     

    Аддзел садзейнічання гандлю і інвестыцыям:

     

    Аддзел садзейнічання гандлю і інвестыцыям Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, падначалены Міністэрству эканомікі Рэспублікі Польшча, быў створаны з мэтай садзейнічання развіццю польскай эканомікі і падтрымкі польскіх фірм, асабліва малых і сярэдніх прадпрыемстваў, на беларускім рынку.

     

    Задача АСГІ – гэта, перш за ўсё:

     

    • Выдача інфармацыі польскім фірмам аб функцыянаванні беларускага рынку;
    • Інфармацыйная падтрымка для беларускіх фірм, зацікаўленых набыццём польскіх тавараў і інвестыцыямі ў Польшчы;
    • Падтрымка развіцця сувязей паміж польскімі і беларускімі прадпрыемствамі, зацікаўленымі рэалізацыяй сумесных праектаў і кантрактаў;

    Базы АСГІ, якія пастаянна абнаўляюцца, змяшчаюць кантактныя дадзеныя польскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых гэтым рынкам і замежных фірм, зацікаўленых польскім рынкам, а таксама шэраг прапаноў аб супрацоўніцтве.

     

    Вы можаце звязацца з намі непасрэдна ў сядзібе АСГІ ў г. Мінску альбо ў любой іншай форме. Работнікі аддзела дадуць Вам усю неабходную інфармацыю аб умовах продажу Вашых тавараў і паслуг на беларускім рынку і вядзення на ім гаспадарчай дзейнасці ў галіне гандлю і інвестыцый.

     

    Прадпрымальнікаў мы запрашаем у АСГІ, больш інфармацыі на сайце: www.minsk.trade.gov.pl

    Print Print Share: