close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • ПОЛЬСКІ ІНСТЫТУТ

  •  

     

    Дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэвуш Адамскі

     

    Кантакт

    вул. Валадарскага, 6

    г. Мінск, 220030, Беларусь

    тэл. +375 (17) 200-95-81, 200-63-78

    факс. +375 (17) 200-48-74

     

    mail: minsk@instytutpolski.org

    www.instpol.by

      @PLInst_Minsk

     

    Гадзіны працы

    Панядзелак-пятніца: 9.00 — 16.00

     

    Гісторыя
    У лютым 1994 года Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча было прынята рашэнне аб утварэнні Польскага Інстытута ў Мінску.

    Інстытут мае дыпламатычны статус і ўваходзіць у лік польскіх інстытутаў, якія прадстаўляюць польскую культуру ў больш як 20 краінах свету, перад усім еўрапейскіх.

    За час працы ў Беларусі Польскі Інстытут не змяняў сваёй структуры і кірункаў дзейнасці. За гэты час Інстытут значна пашырыў карту культурнага супрацоўніцтва, а таксама свае інтэлектуальныя і тэхнічныя магчымасці.

     

    Мэты і задачы

    Мэтай дзейнасці Польскага Інстытута ў Мінску з’яўляецца распаўсюджванне дасягненняў польскай культуры і навуковага жыцця, пашырэнне ведаў пра польскую культуру сярод беларусаў, а таксама развіццё кантактаў, абмен вопытам і падтрымка дыялога паміж польскімі і беларускімі прадстаўнікамі навукі, літаратуры, мастацтва, кіно, тэатра і музыкі.

     

    Бібліятэка

    Бібліятэка Польскага Інстытута ў Мінску сардэчна запрашае ўсіх зацікаўленых у аўторак з 10: 00 да 14: 00 і ў пятніцу з 12: 00 да 16: 00

     

    Усе кнігі, якія знаходзяцца ў бібліятэцы Інстытута, — гэта дары розных асяродкаў, такіх як Бібліятэка Міністэрства замежных спраў РП, Архіў літаратурнага інстытута ў Парыжы, Фонд «Dobro Lokalne», а таксама прыватных асоб з Беларусі.

     

    Бібліятэка Інстытута пачала сваю дзейнасць у кастрычніку 2002 года, і на сённяшні дзень бібліятэчныя фонды складаюць больш за 5000 кніг з наступных раздзелаў:

     

    • Мастацкая літаратура
    • Дзіцячая літаратура
    • Культура і мастацтва
    • Палітыка і гаспадарка
    • Гісторыя
    • Рэлігія і філасофія
    • Тэатр і кіно
    • Біяграфіі славутых людзей
    • Фотаальбомы
    • Слоўнікі

    Кнігі выдаюцца на часовае карыстанне на перыяд да аднаго месяца, але каштоўныя экзэмпляры прапануюцца для прагляду на месцы.

     

    Відэатэка

    Відэатэка Польскага Інстытута ў Мінску запрашае ўсіх, каго цікавіць польская кінематаграфія, браць на часовае карыстанне фільмы на VHS i DVD на польскай мове ў аўторак з 10: 00 да 14: 00  і ў пятніцу з 12: 00 да 16: 00.

     

    Відэатэку складаюць кінастужкі XX i XXI стагоддзя, гэта мастацкія і дакументальныя фільмы, якія ўдастоены ўзнагарод польскіх і міжнародных кінафестываляў.

     

    Польскі Інстытут прапануе фільмы як для дарослых, так і для дзяцей, сярод прапанаваных кінастужак не толькі класічныя польскія творы, але і апошнія наватарскія працы сучасных польскіх рэжысёраў.

     

    Аматары польскага тэатра маюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльным цыклам польскага тэлебачання “Залатая сотня” — відэазапіс ста найлепшых тэлевезійных спектакляў.

     

    Print Print Share: