""
close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • ГІСТАРЫЧНАЯ РУБРЫКА

  • 1 верасня 2015

    Прадстаўляем на сайце пасольства новую рубрыку, прысвечаную гісторыі, якую будзе весці беларускі гісторык Ігар Мельнікаў і дзе будуць разглядацца пытанні польска-беларускага памежжа, няпростыя лёсы і адносіны паміж яго жыхарамі.

    Жаўнеры 82-га пяхотнага палка ў Брэсцкай крэпасці, 1934 год

     

    У сваіх артыкулах Ігар Мельнікаў раскажа пра няпростыя лёсы беларусаў у Войску Польскім,  якія змагаліся на франтах Другой сусветнай вайны, яскравую і складаную гісторыю польска-беларускага памежжа міжваеннага 20-годдзя, а таксама пра агульную польска-беларускую гістарычную і культурную спадчыну сучаснай Заходняй Беларусі. Усе артыкулы будуць змяшчаць багаты фотаматэрыял з калекцыі Ігара Мельнікава.

     

    Гісторыя польска-беларускага памежжа па-ранейшаму чакае ўвагі і зацікаўленасці не толькі з боку польскіх і беларускіх гісторыкаў, але, перш за ўсё, з боку польскага і беларускага грамадстваў. Мы спадзяёмся, што цыкл змешчаных на нашым сайце артыкулаў натхніць на часцейшыя падарожжы па гэтай краіне людскіх лёсаў, агульнай багатай культуры і нерасказаных гісторый.  

     

    Прадстаўляем першы артыкул цыкла пад назвай “Беларускія жаўнеры Войска Польскага”. Наступныя артыкулы мы будзем публікаваць раз у месяц да канца гэтага года.

     

    Жадаем Вам цікавага чытання!


     


    Трагедыя пінскіх маракоў

    У адпаведнасці з абарончым планам “Усход” Пінская рачная флатылія ВМФ Польшчы павінна была адыграць важную ролю ў супрацьстаянні магчымай савецкай агрэсіі на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай. Аднак у 1939 планы прыйшлося пераглядаць.


    Мяжа ля Заслаўя 1921 – 1941 гг.

    У апошні час кірунак Мінск-Заслаўе стаў вельмі папулярным. Тут імкнуцца набыць нерухомасць ці проста адпачыць на азёрах. Праўда, не шмат хто з цяперашніх беларусаў ведае, чаму чыгуначная станцыя ў Заслаўі называецца «Беларусь». Для таго, каб знайсці адказ на гэтае пытанне, трэба зрабіць экскурс у гісторыю.


     

    Беларускія жаўнеры Войска Польскага

    Для заходніх беларусаў Другая Сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года. Нашы суайчыннікі ваявалі ў складзе Войска Польскага на працягу ўсёй вайны. Нехта з іх патрапіў у армію Андэрса і потым змагаўся пад Монтэ-Кассіна, іншыя ваявалі ў Дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі. Сучасныя беларусы павінны памятаць мужнасць сваіх суайчыннікаў. Нам варта ганарыцца гэтай старонкай беларускай вайсковай гісторыі.


    В. А. Ермалёнак: Ураджэнцы Міёрскага раёна ў баявых дзеяннях на Заходніх франтах

    Нягледзячы на тое, што пасля пачатку Другой сусветнай вайны прайшло 75 год, да гэтай пары недастаткова распрацавана тэма ўдзелу беларусаў у ваенных дзеяннях супраць фашыстаў не толькі на савецка-германскім фронце, але і на іншых франтах Другой сусветнай вайны, а таксама ў руху Супраціўлення.
     

    Старажытная Друя мае не толькі цікавую даўнюю гісторыю, але і адметныя старонкі найноўшай гісторыі ў ХХ ст. Знаходзячыся ў зручным месцы пры ўпадзенні ракі Друйкі ў Заходнюю Дзвіну, Друя на працягу стагоддзяў была важным гандлёвым і рамесным цэнтрам Браслаўшчыны.


     

    Ігар Мельнікаў: Другая Рэч Паспалітая на старонках часопіса“LIFE”

    У 1938 годзе ў вядомым заакіянскім выданні з’явіўся артыкул пра міжваенную Польшчу. Частка фотаздымкаў, якія яго ілюстравалі, паходзіла з Заходняй Беларусі.


    Часлава Князева: Сцежкамі гісторыі Клецка

     

    Клецк – адзін з найбольш важных старажытных гарадоў Тураўскага княства, размешчаны ў вярхоўі р. Лань. З 1387-1392 гг. Клецк уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага – піша Часлава Князева

     


    Iван Сяроў. Дзённік “выканаўцы”

    У маскоўскім выдавецтве “Асвета” ўбачыла свет кніга ўспамінаў першага старшыні КДБ СССР Івана Сярова, які спрычыніўся да значнай колькасці спецаперацый, здзейсненых савецкімі спецслужбамі ў гады Другой сусветнай вайны. Большасць з іх былa скіравана супраць Польшчы і палякаў, некаторыя былі звязаны з Беларуссю - Ігар Мельнікаў.

     

    75-годдзе ўтварэння Арміі Краёвай

    14 лютага 1942 г. Вярхоўны галоўнакамандуючы ген. Уладзіслаў Сікорскі выдаў загад пераўтварыць Саюз узброенай барацьбы ў Армію Краёвую. АК лічыцца самай буйной і арганізаванай падпольнай арміяй, якая дзейнічала ў акупаванай Еўропе.

     

    Паляванне на „Ласёў”

    Трагедыя верасня 1939 г. да сённяшняга дня захоўвае ў сабе шмат малавывучаных фактаў і падзей. Адной з такіх белых плям з’яўляецца гісторыя захопу 13 верасня 1939 г. савецкім бокам на тэрыторыі БССР (у раёне Мазыра) двух польскіх бамбардзіроўшчыкаў PZL-37 Łoś.

     

     

    Что такое Армия Крайова

     

    Чтобы понять, какое значение для современного исторического сознания поляков имеет Армия Крайова, необходимо кратко охарактеризовать эту военную структуру, действовавшую и сражавшуюся в годы Второй мировой войны.

     

     

    Рыцар Хрыста

     

    13 ліпеня хвалюючы і сумны дзень у нашай парафіі. Дзень памяці ахвяры расстрэлу – Тадэвуша Гжэсяка, ксяндза-пробашча касцёла Cвятой Тройцы ў Клецку, – піша Часлава Князева

    Print Print Share: