""
close

  • Польшчы – служыць, Еўропу – ствараць, Свет – разумець

     

  • ПАЗНАЁМСЯ З ПОЛЬШЧАЙ

  • У нас ёсць усё: прыгожыя марскія пляжы і дзюны, маляўнічыя азёры, што засталіся пасля ледніка, нізіны, пляскатыя як стальніца, багатыя лясы, новыя і старыя горы, адзіныя ў Еўропе Сталовыя горы і нават пустыня. А сярод гэтай разнастайнасці – гарады і мястэчкі з багатымі культурнымі і забаўляльнымі традыцыямі, маляўнічыя вёсачкі з агра- і экатурыстычнымі сядзібамі, шматлікія помнікі гісторыі і архітэктуры, здраўніцы і аб’екты, уключаныя ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, турыстычныя трасы і сцежкі. Адным словам, Польшча – гэта сапраўдны рог багацця!

     

     

     

    Польшча – нізінная краіна? Так, але толькі, калі глядзець на яе з цэнтра, г. зн. пляскатага як  стол Мазавецкага ваяводства, якое нягледзячы на аднастайнасць краявідаў уражвае багаццем, схаваным у лясах. Пушчы, бары і пералескі, перарэзаныя рэкамі – некранутымі, а таму натуральна прыгожымі. Рэкамі, поўнымі астравоў і старых рэчышчаў, як Вісла ў ваколіцах Чарвінска або Буг з высокімі берагамі ў Драгічыне.

     

    Fot. M. Cieszewski/PolandMFA Flickr

     

    На ўсходзе Польшчы раўніны напаўняюцца вадой. Нараў, адзіная такога тыпу рака ў Еўропе, пад Беластокам шырока разліваецца і губляецца ў прытоках, нагадваючы Амазонку, а Бебжа ля Ганёндза ператварае ўсю мясцовасць у суцэльнае шматкіламетровае балота.

     

    Поўнач Польшчы – гэта тэрыторыя пяску – дробнага, чыстага і прыгажэйшага, чым на ўзбярэжжы Сяродземнага мора. Шырокія балтыйскія пляжы цягнуцца ўздоўж высокіх кліфавых берагоў, косаў, збіраюцца ў дзюны, рухомыя, як і ў ваколіцах Лебы, якія нагадваюць сапраўдную пустыню!

     

    Fot. M. Cieszewski/PolandMFA Flickr

     

    Балтыйскае мора адмежавана ад іншай часткі краіны шэрагам азёр. Драўскія, Кашубскія, Мазурскія з самымі вялікімі польскімі азёрамі Снярдвы і Мамры і нарэшце Сувальскія – гэта спадчына, якую пакінуў ляднік.

     

    Апошняе абледзяненне было ўсяго 10-12 тыс. гадоў назад, таму рэльеф мясцовасці дастаткова выразны. Яскравы прыклад магчымасцей ледніка – Сувальскі ландшафтны парк, дзе можна ўбачыць узгоркі, якія нагадваюць піраміды, марэны, драмліны, тэрасы, цыркі і вісячыя даліны.

     

    Fot. M. Cieszewski/PolandMFA Flickr

     

    Поўдзень Польшчы закрыты гарамі. Маладымі, як Карпаты і Татры, і старымі, біяграфія якіх сягае пачатку гісторыі Зямлі – 4,5 млрд гадоў. Судзеты – пра іх ідзе гаворка – разбурала эрозія, яны зноў раслі і нават адчулі на сабе сілу вулканаў. На іх тэрыторыі знаходзяцца Сталовыя горы – адзіныя ў Еўропе, унікальныя, бо складаюцца з пліт, гарызантальных пластоў пясчаніку. У нас сапраўды ёсць усё!

     

    Fot. M. Cieszewski/PolandMFA Flickr

     

    Польшча на працягу некалькіх гадоў займае высокае месца ў рэйтынгу найбольш цікавых турыстычных месцаў у Еўропе. Пра тое, што такая ацэнка адпавядае рэчаіснасці, даўно ведаюць самі палякі, а ў апошні час прыгажосцю польскай прыроды захапляюцца таксама госці з-за мяжы. І гэта ўсё дзякуючы прыроднай разнастайнасці і багатай гісторыі, якую прапануе краіна на Вісле, бо... ёсць з чаго выбіраць.

     

    Крыніца: Польская турыстычная арганізацыя.

     

    Print Print Share: